Наступны - Кастусёў. Чаму ўлады спыняюць пераслед?


Беларускія ўлады вырашылі не працягваць крымінальны пераслед былога кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы Рыгора Кастусёва. Намесніка старшыні Партыі БНФ вінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня. У якасці прычыны спынення крымінальнай справы названа адсутнасць у яго дзеяннях складу злачынства.

Пра гэта паведамляе інфамацыйнае агенцтва “Интерфакс-Запад”. Кастусёў знаходзіцца дома, у Шклове. Да яго прыйшлі два лісты ад праваахоўных органаў: у адным паведамляецца аб спыненні крымінальнага пераследу, у іншым інфармуюць, што з яго знялі часовае абмежавання права грамадзяніна на выезд з Беларусі.

Раней абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках знялі з рэдактаркі сайту «Хартыя’97» Наталлі Радзінай, старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, грамадскіх актывістаў Аляксандра Арастовіча і Алега Корбана.

belsat.eu

Стужка навінаў