Хутка выбары: Пуцін ізноў пазіруе з голым торсам


Прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін прайшоў міні-медагляд падчас свайго візіту ў новую лякарню ў Смаленску.

Расейскае тэлебачанне прадэманстравала здымкі Пуціна, які зняў кашулю ў лекарскім кабінеце. Доктар агледзеў плячо прэм’ер-міністра – той скардзіўся на магчымую траўму падчас адной з трэніровак па дзюдо. Паводле медыка, небяспекі для здароўя Пуціна няма.

Уладзіміра Пуціна называюць адным з галоўных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла разам з дзейным кіраўніком Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, хоць абодва яшчэ афіцыйна не абвяшчалі пра свой намер балатавацца на найвышэйшую пасаду ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў