Яраслаў Раманчук: Беларусь сама блакуе інвестыцыі


На думку Яраслава Раманчука мадэрнізацыя беларускай эканомікі магчымая толькі пасля перагляду кадраў у шэрагу міністэрстваў. “Ёсць людзі што прызвычаіліся да пэўнай мадэлі думкі і яны мадэрнізавацца не могуць. Я кажу пра тых экпертаў-эканамістаў якія сёння з’яўляюцца дарадцамі, міністрамі” – дадаў Раманчук

“Нажаль беларускі Ўрад сёння не выказвае гатоўнасці да еўрапейскіх інвестыцый, асноўныя прабелмы, што існуюць і на якія ўказваюць інвестары, не вырашаююца” – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Белсат эканаміст Яраслаў Раманчук.

Яраслаў Раманчук, што браў удзел у “Менскім форуме”, падкрэсліў, што цяпер замежныя інвестары чакаюць рэальных крокаў да паляпшэння інвестыцыйнага клімату. “Форумы можна праводзіць і ў Лондане, ні ў Штутгардзе і ў Франкфурце, але з гэтых формуаў не будзе плёну паколькі беларусь сама блакуе замежныя інвестыцыі і блакуе, што вельмі важна інвестыцыі ўнутры краіны” – дадаў эксперт.

Яраслаў Раманчук таксама раскрытыкаваў праект Дырэктывы №4, што мелася істотна спрасціць умовы для вядзення бізнэса ў Бларусі. “Дырэктыва ў “сырым” стане і там няма нічога з таго, што патрэбна інвестарам” – падкрэсіў эканаміст.

belsat.eu

Стужка навінаў