Фотафакт: Лівійская амбасада ў Менску вывесіла сцяг паўстанцаў


Тое самае адбываецца і ў іншых дыпламатычных прадстаўніцтвах Лівіі па ўсім свеце.
Гэтак, сёння зранку змяніўся сцяг над лівійскаю амбасадаю ў Празе. Супрацоўнікі амбасады адмыслова перад рэпарцёрамі разламалі шыльду з гербам Джамахірыі, парвалі і спалілі партрэты Муамара Кадафі.
Тым часам лівійскія паўстанцы заяўляюць, што кантралююць большасць раёнаў лівійскай сталіцы Трыпалі. Працягваюцца жорсткія баі ля рэзідэнцыі Кадафі, дзе сканцэнтраваныя сілы, верныя дыктатару.
belsat.eu

Стужка навінаў