Чый сход лепшы?


У краіне распачалася актыўная падрыхтоўка да правядзення Усебеларускага з’езду патрыятычных сілаў.

Ініцыятыва правесці з’езд належыць грамадска-кансультацыйнай радзе, створанай пры прэзідэнцкай адміністрацыі. Кіраўнікам грамадскіх арганізацыяў і патрыятычных партыяў краіны настойліва прапаноўваюць падпісацца пад “Узгадненнем аб стварэнні ініцыятыўнай групы” дзеля падрыхтоўкі ды правядзення патрыятычнага з’езду.

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі ўпэўнены, што ідэя правесці з’езд патрыятычных сілаў з’явілася не выпадкова. Такія дэкаратыўныя форумы звычайна ладзяць напярэдадні выбарчых кампаніяў, адзначае эксперт, але прэзідэнцкіх выбараў пакуль не чакаецца. “Зразумела, што гэта такая “элегантная супрацьвага” акцыі, што задумала апазіцыя. Улады зразумелі, што ліміт рэпрэсіяў вычарпаны. І цяпер, калі апазіцыя ініцыявала акцыю “Народны сход”, наверсе вырашылі дзеяць больш гнутка і хітра – не забараняць і разганяць, а засланіць вось гэтаю падзеяй тое, што імкнецца зрабіць апазіцыя”, – мяркуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Эксперт таксама не выключае, што правядзенне Усебеларускага з’езду патрыятычных сілаў стане своеасаблівай трэніроўкаю праўладных сілаў напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у наступным годзе.

belsat.eu

Стужка навінаў