Тры дні абстрэлу бесперапынку. Атака расейскіх сілаў у Аўдзееўцы


Паводле нашага карэспандэнта, у раёне Аўдзееўкі ўжо тры дні без перапынку працягваюць абстрэльваюць пазіцыі Украіны.



 

Абстрэл украінскіх пазіцыяў з Данецку ракетамі «Град»

Як паведамляе агенцтва УНІАН, уначы баевікі выпусцілі ў бок украінскіх пазіцыяў 80 ракет тыпу «Град», 30 артылерыйскіх снарадаў калібру 152 міліметраў. Таксамі працягваецца агонь з цяжкіх мінамётаў, танкаў і лёгкіх узбраенняў. Снарады, на думку ўкраінскага боку, выпускаюць з артылерыі, якая ўстаноўлена ў жылых раёнах Данецку. Снарады наносяць шкоду дамам.

Уначы расейскія войскі штурмавалі ўмацаванні ўкраінскай арміі, але атаку адбілі, а ўкраінская армія пасля контратакі заняла адну з пазіцыяў праціўніка. Не абышлося без ахвяраў – пяць украінскіх жаўнераў былі забітыя, дзевяць атрымалі раненні і чацвёра атрымалі кантузіі. Па дадзеных расейскіх СМІ, прарасейскія сілы намагаюцца выціснуць украінскую армію з так званай «шэрай зоны», якая знаходзіцца на лініі фронту, – прамысловая зона ў Аўдзееўцы.

ЯБ/ДР www.belsat.eu/pl/ http://www.unian.net

Стужка навінаў