Што робіць Лукашэнка ў Катары?


Авіяпералёты, нафтахімія, права, банкаўская сфера, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацыяў, культура, медыі ды турызм – ва ўсіх гэтых галінах кіраўнік Беларусі плануе падпісаць двухбаковыя дакументы.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведвае Дзяржаву Катар, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА. Праграма візіту прадугледжвае перамовы ў пашыраным складзе і фармаце сам-насам з эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бін Халіфам аль-Тані.

Галоўнаю тэмаю перамоваў стане двухбаковая супраца ў гандлёва-эканамічнай сферы. Лукашэнка збіраецца таксама наведаць аб’екты культуры і адукацыі ў катарскай сталіцы – горадзе Доха.

belsat.eu

Стужка навінаў