Лондан: шукаюць удзельнікаў беспарадкаў


Брытанская паліцыя мае намер пакараць усіх актыўных удзельнікаў беспарадкаў.

Паводле брытанскіх СМІ, паліцыя арыштавала прынамсі 1,5 тысячы чалавек, якіх падазраюць ва ўдзеле ў беспарадках. Ужо прайшлі першыя суды, большасці абвінавачаных інкрымінуюць крадзяжы з узломам ды незаконнае пранікненне ў памяшканні.

Прэм’ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран запрапанаваў парламенту шэраг захадаў, сярод якіх – пашыраныя паўнамоцтвы для мясцовых уладаў, што дазволяць высяляць з муніцыпальнага жылля ўдзельнікаў пагромаў. Тым часам жыхары Лондану збіраюць подпісы пад петыцыяй, у якой патрабуюць пазбавіць удзельнікаў закалотаў сацыяльных выплатаў.

Закалоты пачаліся ў 6 жніўня ў Тотэнгэме, на поўначы Лондану, дзе каля 300 чалавек сабраліся ля мясцовага паліцыйнага пастарунку, каб высветліць, як ідзе расследаванне гібелі 29-гадовага Марка Дагана (Mark Duggan), застрэленага паліцыянтам 4 жніўня. Праваахоўнік, які застрэліў Дагана, таксама атрымаў раненне, прычым, як сцвярджае паліцыя, першым стрэліў маладзён.

belsat.eu

Стужка навінаў