Турцыя: выбухнуў газаправод


Уначы на газаправодзе, па якім ажыццяўляюцца пастаўкі газу з Ірану, прагрымеў выбух. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

У выніку аварыі пастаўкі газу прыпыніліся. Прычыны выбуху высвятляюцца. Анкара не выключае, што гэта мог быць тэрарыстычны акт – паведамляюць турэцкія медыі. Выбухі на турэцкіх лініях, па якіх транспартуецца газ з Ірану, – не рэдкасць, апошні інцыдэнт адбыўся напрыканцы мінулага месяца.

На тэрыторыях, дзе пралягаюць газаправоды з Ірану ды Іраку, дзеюць групоўкі курдскіх сепаратыстаў. Рабочая партыя Курдыстану ўзяла на сябе адказнасць за напад на адзін з газаправодаў 3 жніўня.

belsat.eu

Стужка навінаў