43-ці дзень пратэстаў: перакрытыя вуліцы, аўтазакі, калючы дрот

Беларусы выходзяць на традыцыйны нядзельны марш пратэстаў.

Кожную нядзелю – традыцыйны марш у цэнтрах гарадоў. 20 верасня – не выключэнне. Беларусы зноў збіраюцца пратэставаць супраць гвалту з боку сілавікоў, за вызваленне палітвязняў і правядзенне сумленных выбараў. Гэта 43 дзень пратэстаў. Сачыце за падзеямі разам з «Белсатам».

Ад самай раніцы сілавікі пачалі сцягваць агароджы, спецтэхніку ў цэнтр Менску. Ужо заўважаны БТРы каля Дому правасуддзя, аўтазакі, калючы дрот і розная іншая спецтэхніка.

Стэла перад маршам справядлівасці. Менск, 20 верасня. Фота: Belsat.eu
Тэрыторыя каля Стэлы перад маршам справядлівасці. Менск, 20 верасня. Фота: Belsat.eu
Ад Стэлы ў бок Палацу незалежнасці немагчыма праехаць. Побач, на вуліцы Машэрава, стаіць 2 машыны тэхдапамогі. Фота: Belsat.eu
Сілавікі перакрываюць аркі на праспекце Незалежнасці перад нядзельнай акцыяй пратэсту. Менск, Беларусь. 20 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu
Сілавікі перакрываюць аркі на праспекце Незалежнасці перад нядзельнай акцыяй пратэсту. Менск, Беларусь. 20 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu
Сілавікі каля будынку КДБ перад нядзельнай акцыяй пратэсту. Менск, Беларусь. 20 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu
Сілавікі на праспекце Незалежнасці перад нядзельнай акцыяй пратэсту. Менск, Беларусь. 20 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu
Сілавікі на вуліцы Валадарскага ў Менску. 20 верасня 2020 года. Фота: ТК / belsat.eu

У Горадні на месцы збору пратэстнай акцыі – трое міліцыянераў з мегафонам, камерамі. А таксама выступае каларытны мужчына ў самбрэра. Нягледзячы на перашкоды і папярэджанні, гарадзенцы выйшлі на марш.

Марш у Горадні. 20 верасня. Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Марш у Горадні. 20 верасня. Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu
Каларытны мужчына спявае песню «Я шакаладны заяц». Натоўп скандуе яму: «Жыве Беларусь!» Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

А 14:30 каля ГЦ «Галерэя» ў Менску пачаліся кропкавыя затрыманні.

Пачаліся кропкавыя затрыманні, Каля ГЦ «Галерэя» шмат бусаў. Менск, 20 верасня. Фота: Belsat.eu
Пачаліся кропкавыя затрыманні, насупраць ГЦ «Галерэя». Менск, 20 верасня. Фота: Belsat.eu
Пачаліся кропкавыя затрыманні, насупраць ГЦ «Галерэя». Менск, 20 верасня. Фота: Belsat.eu

Прыкладна а 14:00 мабільны аператар А1 паведаміў, што дзяржаўныя органы папрасілі іх зменшыць хуткасць інтэрнэту.

Людзі ідуць у бок стэлы «Менск – горад-герой». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Жанчына глядзіць на сілавікоў падчас Маршу справядлівасці ў Менску. 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Людзі ідуць у бок стэлы «Менск – горад-герой». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Удзельнікі Маршу справядлівасці каля «На Нямізе». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Сілавікі каля ГЦ «На Нямізе» падчас Маршу справядлівасці. 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

На 16:50 паводле ПЦ «Вясна» ў Менску затрыманыя 20 асобаў, у рэгіёнах – 13, сярод якіх і двое журналістаў (Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі затрыманыя ў Магілёве. Спіс пастаянна аднаўляецца, глядзіце яго вось тут.

Марш справядлівасці каля стэлы «Менск – горад-герой». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Марш справядлівасці каля стэлы «Менск – горад-герой». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Марш справядлівасці каля стэлы «Менск – горад-герой». 20 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

У Менску акцыя пратэсту дайшла спачатку да стэлы, а затым, прайшоўшы па вуліцах Кальварыйская, Гарадскі Вал і Няміга, па вуліцы Багдановіча дайшла да Камароўскага рынку і праз Камароўскі рынак і плошчы Якуба Коласа скіравалася да Плошчы Перамогі. Паведамляецца пра затрыманні на Багдановіча, а таксама на плошчы Змітрака Бядулі і каля ЦУМа.

На вуліцы Казлова сілавікі перакрылі шлях дэманстрантам.

Акцыі пратэсту таксама праходзяць у іншых гарадах. Брутальныя затрыманні адбыліся ў Горадні і Берасці. У апошнім міліцыянт страляў у паветра, каб запужаць пратэстоўцаў.

У Менску ўладамі традыцыйна блакавалася праца метро і мабільнага інтэрнэту. З 13:00 гадзін не працавалі станцыі Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга, з 14:20 – таксама Фрунзенская. Апошнія дзве станцыі адчыніліся толькі ў 18:20. Астатнія былі зачыненыя да 18:55. У мабільнага аператара А1 інтэрнэт не працаваў каля чатырох гадзін.

АМАП у Менску падчас Маршу справядлівасці 20 верасня 2020 года: Фота: ТК / belsat.eu / vot-tak.tv

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе прозвішчы 158-і затрыманых у Менску і 66-і ў іншых рэгіёнах.

Унутраныя войскі падчас Маршу справядлівасці 20 верасня 2020 года: Фота: ТК / belsat.eu / vot-tak.tv
Унутраныя войски падчас Маршу справядлівасці 20 верасня 2020 года ў Менску. Фота: ТК / belsat.eu / vot-tak.tv

Паводле розных ацэнак, колькасць удзельнікаў маршу ў Менску магла зноў перавышаць 100 тыс. чалавек.

Плакат падчас Маршу справядлівасці 20 верасня 2020 года ў Менску. Фота: ТК / belsat.eu / vot-tak.tv

Кароткае падсумаванне менскага пратэсту глядзіце на відэа:

Hавiны