Прайшло пяць дзён, нікога не «ўзялі»


«Дзякуй Богу, здаецца, іншых інцыдэнтаў мы змаглі пазбегчы», – такую выснову зрабіў Міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус, бо за час, які прайшоў пасля арышту Алеся Бяляцкага, беларускія падаткавікі не выставілі прэтэнзіяў іншым апазіцыянерам.

На думку Рэмігіюса Шымашуса, гэта дае падставу спадзявацца, што звесткі пра літоўскія рахункі іншых дзеячаў беларускай апазіцыі не трапілі ў рукі ўладаў Беларусі. Пра гэта піша літоўскі партал «Delfi».

Аднак, паводле Агенцтва фінансавых навінаў, крыніцы ў беларускіх праваахоўных органах сцвярджаюць, што Шымашус памыляецца.

belsat.eu

Стужка навінаў