Анатоль Лябедзька: Я застаюся палітычным закладнікам


Узнавілася следства паводле крымінальнай справы супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Паводле спадара Лябедзькі, працяг расследавання ёсць пасланнем, скіраваным не толькі яму, але ўсёй актыўнай частцы беларускага грамадства. “Набліжаецца восень, яна будзе складанай і цяжкаю для ўладаў, і вуснамі сілавікоў нам гавораць, што гучная справа, паводле якой больш за 30 чалавек застаюцца ў турмах і калоніях, адкрытая. Значыць, могуць з’явіцца і новыя фігуранты. А значыць, мой статус не змяніўся – я застаюся палітычным закладнікам”.

Анатоль Лябедзька, давераная асоба Яраслава Раманчука, кандыдата на прэзідэнцтва ад АГП на выбарах 2010 года, застаецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Палітыка затрымалі ў сталіцы ўначы з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і даставілі ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (масавыя беспарадкі), які прадугледжвае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

belsat.eu

Стужка навінаў