Валер Карбалевіч: Еўразвяз хоча, каб Лукашэнка перамог у ліберальных умовах


Захад разумее, хто выйграе выбары, але хоча, каб гэта адбылося праз набліжаныя да дэмакратычных працэдуры, лічыць палітолаг.

“У такім выпадку, – кажа спадар Карбалевіч, – Еўразвяз не будзе мець прэтэнзіяў да вынікаў выбараў і пачне “размарожваць” адносіны з Беларуссю. Менавіта пра гэта сведчыць візіт у Менск адразу двух міністраў замежных справаў: Нямеччыны і Польшчы – Гвіда Вэстэрвэле і Радослава Сікорскага.

Паводле эксперта, місія наўрад ці разлічаная на рэакцыю Расеі. Па-першае, беларуска-расейскі канфлікт цягнецца ўжо даўно, і візіт з такою мэтаю быў бы запозненым. Па-другое, Еўразвяз не імкнецца канкураваць з Расеяй ва ўплыве на Беларусь, бо мае сур’ёзныя унутраныя праблемы, перадусім – фінансавы крызіс.

belsat.eu

Стужка навінаў