Цімашэнку не выпусцяць


Суддзя Пячэрскага раённага суда Кіева Радзівон Кірэеў, які вядзе «газавую справу», адмовіўся вызваліць экс-прэм’ера Украіны Юлію Цімашэнку з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе.

Адпаведнае хадайніцтва адваката Юрыя Сухава, абаронцы Цімашэнкі, суддзя адхіліў у панядзелак, 8 жніўня.

«Хадайніцтва не ўтрымлівае звестак пра тое, што неабходнасць у абранай меры стрымання ў выглядзе арышту адпала», – гаворыцца ў пастанове суда, якую зачытаў Кірэеў. 5 жніўня ён змяніў Цімашэнцы меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на арышт пасля хадайніцтва дзяржаўнага абвінавачання. Пракуроры заявілі гэтае хадайніцтва пасля допыту ў якасці сведкі прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.

belsat.eu

Стужка навінаў