Хосні Мубарака даставілі ў суд


У Каіры распачынаецца суд над былым кіраўніком Егіпту Хосні Мубаракам. Яго вінавацяць у расстрэле мірных дэманстрантаў і карупцыі. За гэтыя злачынствы, паводле егіпецкага заканадаўства, пагражае смяротная пакаранне. На лаве падсудных таксама былы міністр унутраных справаў Егіпту.

Падчас хваляванняў, што прывялі да змены ўлады ў Егіпце, загінулі каля 800 мірных пратэстоўцаў.

Перад будынкам, дзе судзяць былога кіраўніка Егіпту, сабраліся сотні прыхільнікаў і праціўнікаў Мубарака. Яны пачалі закідваць адзін аднаго камянямі, умяшалася паліцыя. Хосні Мубарака на суд даставілі верталётам проста са шпіталю – стан здароўя дыктатара ў апошнія месяцы значна пагоршыўся.

belsat.eu

Стужка навінаў