Cлуцкія гандляры частавалі белсатаўцаў агуркамі ды памідорамі


30 ліпеня 2011 г. на рынку ў Слуцку рэкламная група «Белсату» распаўсюдзіла паўтары тысячы поліэтыленавых пакетаў з рэкламаю тэлеканалу. Наведнікі рынку з ахвотаю прымалі падарункі, а гандляры, пабачыўшы белсатаўцаў, пачалі іх частаваць яблыкамі, агуркамі ды памідорамі.

Акцыя доўжылася каля гадзіны. Ахова моўчкі назірала наводдаль. Жыхары суседніх дамоў, пабачыўшы ажыятаж на рынку, з цікавасці падыходзілі. Бальшыня случчакоў чула пра «Белсат». Жыхары гораду выказвалі падтрыманне і прапаноўвалі дапамогу ў распаўсюдзе прадукцыі. Падобныя акцыі маюць адбыцца ў розных гарадах Беларусі.

Стужка навінаў