Гомель: Дзень дэсантніка = Дзень цвярозасці, без фантанаў


У Гомлі з сёмай раніцы 2 жніўня да сёмай раніцы 3 жніўня гарвыканкам забараніў продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў гандлёвых аб’ектах гораду, за выключэннем стацыянарных гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання. “Дзень цвярозасці праводзіцца ў Гомлі дзеля прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама прафілактыкі п’янства і алкагалізму сярод моладзі”, – паведамляе аддзел ідэалагічнай працы гарвыканкаму.

У Гомлі Дзень цвярозасці сёлета праводзіцца ўпершыню. У лютым 2010 г. старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец заявіў, што дзён цвярозасці ў абласным цэнтры больш не будзе, бо кіраўнік гораду не бачыць плёну такой захады, а абмежаванні на продаж алкаголю скарачаюць паступленні ў бюджэт.

2 жніўня ў Гомлі адключылі фантаны. Ці звязана гэта з традыцыяй былых вайскоўцаў купацца ў іх – невядома.

“Міліцыя будзе адэкватна рэагаваць на наяўны аператыўны стан, каб забяспечыць грамадскі парадак і спакой грамадзянаў”, – запэўніў БелаПАН начальнік кіраўніцтва аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкаму Анатоль Васільеў.

belsat.eu

Стужка навінаў