41-ы дзень пратэстаў. Галоўнае


Belsat.eu падводзіць вынікі 41-га дня супрацьстаяння паміж уладамі і беларускім грамадствам.

У Беларусі кошты на бензін, алкаголь і цыгарэты могуць вырасці на 50 %.

Мінфін апублікаваў праект закона аб змене Падатковага кодэксу. Паводле дакументу, стаўкі акцызаў, у тым ліку на бензін, дызельнае паліва, цыгарэты і алкаголь павялічацца.

 

Лукашэнка другі раз атрымаў Шнобелеўскую прэмію.

Гэтым разам яго намінавалі ў катэгорыі медыцына. 2013 годзе яго ўзнагародзілі за тое, што ўлады пакаралі аднарукага чалавека за апладысменты на акцыі супраць дэкрэту аб дармаедах.

 

Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марыя Рабкова

Вечарам 17 верасня ў Менску затрымалі каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» Марыю Рабкову і ейнага мужа Вадзіма Жаромскага. Праз некалькі гадзінаў яго адпусцілі.

 

У Горадні на месцы помніка расейскаму турысту ўсталявалі помнік Святому Губерту – нябеснаму заступніку Горадні.

 

Юрый Дудзь у Варшаве паразмаўляў з стваральнікам Telegram-канала NEXTA Сцяпанам Пуцілам.

 

Журналістка Лера Уласік выйшла пасля сутак у Жодзіна. Кажа, што Акрэсціна- жах, а Жодзіна ў параўнанні з ІЧУ – санаторый.

Сябар прэзідыуму Каардынацыйнай рады, старшыня стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі выходзіць з турмы ў Жодзіна пасля 10 сутак арышту. Яго сустракала сям’я.

Сёння ж выйшла з турмы ў Жодзіне пасля 10 содняў арыштуСябра Беларускага нацыянанальнага моладзевага савету «РАДА» Станіслава Гусакова.

 

Лявон Вольскі апублікаваў новую песню «Ворагі народу» пра той самы абсурд, у якім мы ўсе зараз знаходзімся

 

У Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бензінам і падпаліў.

Паводле медыяў, мужчына патрапіў у шпіталь з 90 % апёкаў тулава. Сведкі кажуць, што мужчына зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў. А МУС назваў мужчыну суіцыдальным алкаголікам.

 

Бабруйск. Сёння мусіў выйсці з ІЧУ Віталь Красніцкі, актывіст забастоўкі з «Белшыны».

Ён адседзеў 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП, перад гэтым яшчэ 7 содняў. Сёння брат прыехаў яго сустракаць, але яму сказалі, што Віталя ўжо адпусцілі. Аднак Віталь не прыйшоў дамоў і праз некалькі гадзін. У УУС і ІЧУ казалі, што не ведаюць, дзе ён, адпусцілі – чакайце. Толькі калі брат Віталя Улад сам пайшоў у УУС, там даведаўся, што Віталя адразу як вызвалілі, зноў затрымалі, таемна асудзілі яшчэ на 10 содняў «за парушэнне нагляду».

 

Максім Знак абвясціў галадоўку

Адвакату і чальцу прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максіму Знаку выставілі абвінавачванне паводле ч.3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У знак нязгоды з абвінавачваннямі ён абвясціў галадоўку,паведаміў абаронца Знака Дзмітрый Лаеўскі.

 

На беларуска-ўкраінскай мяжы хасіды-паломнікі пакінулі тэрыторыю, дзе яны знаходзіліся з пачатку тыдня.

 

У Гомлі праваслаўнага святара арыштавалі на 10 содняў.

Суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 10 дзён праваслаўнага святара Уладзіміра Драбышэўскага, які неаднаразова выходзіў на акцыі пратэсту і маршы, стаяў з адзіночным пікетам «Спыніце гвалт».

 

У МЗС Беларусі назвалі рэзалюцыю Рады правоў чалавека ААН «цкаваннем»

«Шматгадовыя намаганні Беларусі, яе хаўруснікаў і аднадумцаў па напаўненні дзейнасці РПЧ рэальным, зразумелым кожнаму чалавеку сэнсам перакрэсленыя прыняццем беспрэцэдэнтнай краінавай рэзалюцыі. Ва ўгоду геапалітычным і ідэалагічным інтарэсам аднаго гульца – Еўразвязу – пад сумнеў пастаўленыя ня толькі высокія мэты РПЧ, але і самі прынцыпы Статуту ААН», – гаворыцца ў заяве МЗС.

 

Мінус 350% рэгістрацыяў даменаў за месяц. IT-краіна адкочваецца назад мінімум на 5 гадоў.

Прырост у беларускай даменнай зоне ў жніўні склаў мінус 350% у параўнанні з сярэднім лікам рэгістрацыяў у месяц.

«За ўвесь час працы ў гэтай сферы я не памятаю такіх лічбаў», – заявіў у Facebook Сяргей Павалішаў, дырэктар кампаніі hoster.by, якая зʼяўляецца тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны.

 

У актывістаў забралі ў прытулак дзіця

Шасцігадовы Арцём, сын актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця, з учорашняга вечара знаходзіцца ў прытулку Фрунзенскага раёну, заявіла Ірына Халіп.

 

Беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер выпусціў шэраг новых твораў з нагоды апошніх падзеяў у Беларусі.

 

Стужка навінаў