40 % мужчын не дажыве да пенсіі: 1 мнл чалавек падпісалі петыцыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту


На момант публікацыі петыцыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Расеі падпісалі 1 млн 73 тыс чалавек.

Аўтары петыцыі звяртаюцца да прэзідэнта Расеі, ураду і Федэральнага сходу з патрабаваннем «не дапусціць павышэння пенсійнага ўзросту», бо шмат хто не дажыве да пенсіі.

«Паводле афіцыйных звестак Росстат, у 62 суб’ектах Расейскай Федэрацыі сярэдняя працягласць жыцця мужчын складзе менш за 65 гадоў, а ў трох субʼектах – менш за 60 гадоў. У выпадку захавання дэмаграфічных тэндэнцый у Расеі, да 65 гадоў не дажыве 40 % мужчын і 20 % жанчын», – гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Расейскі ўрад прапануе павысіць пенсійны ўзрост з 55 да 63 для жанчын і з 60 да 65 для мужчын. Адпаведны законапраект накіраваны ў Дзяржаўную думу РФ.

Нагадаем, магчымасць чарговага павышэння пенсійнага ўзросту цяпер абмяркоўваецца і ў Беларусі. Планку пенсіённага ўзросту для жанчын могуць падняць з 58 да 63 гадоў. Плануецца, што павышэнне адбудзецца паэтапна да 2032 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў