4 тысячы еўра ў падарунак. З траўня ў Нямеччыне пачнуць прэміраваць пакупнікоў электрамабіляў


Улады Германіі вырашылі прастымуляваць попыт на электрамабілі, давая прэміі кожнаму пакупніку аўтамабіля з альтэрнатыўным рухавіком, піша Deutsche Welle.

Урад Нямеччыны і прадстаўнікі аўтамабільнай прамысловасці дамовіліся пра кампенсацыю часткі яго кошту ў памеры да 4 тысяч еўра. Для пакупнікоў аўтамабіляў з гібрыдным рухавіком прэмія складзе 3 тысячы еўра.

Акрамя таго, улады краіны плануюць вылучыць з дзяржбюджэту 300 млн еўра на пашырэнне сеткі электразаправак.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў