4 тоны зерня скралі працаўнікі калгасу, але падчас продажу скрадзенага патрапіліся


80 мяхоў з кукурузаю скралі працаўнікі сельгаспрадпрыемства ў Гомельскай вобласці. Зламыснікі здолелі бесперашкодна вывезці каля 4 тонаў зерня, але іх злавілі падчас рэалізацыі ўраджаю.

Паводле УУС Гомельскага аблвыканкаму, двое працоўнікаў СДУП «Міхайлаўскае-агра» скралі зерне яшчэ ў верасні. Пра злачынства стала вядома падчас затрымання мікрааўтобуса, уласнік якога вёз у сваім аўце 25 мяхоў кукурузы без суправаджальных дакументаў. У выніку высветлілася, што зерне крадзенае, а рэалізоўвалі яго мясцовыя жыхары, якія падазраюцца ў правапарушэнні.

Большую частку злодзеі ўжо здолелі прадаць. У гаспадарку яны вярнулі каля 35 мяхоў. Агульны ўрон складае больш чым 1500 рублёў. Паводле факту крадзяжу заведзеная крымінальная справа.

Hавiны
На беларусаў павесілі $ 1,15 млрд «калгасных даўгоў»
2018.06.17 20:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў