386 беларусаў адзначылі 100-гадовы юбілей


Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву belta.by паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Большасць сярод доўгажыхароў – жанчыны (346).

Паводле звестак міністэрства, на 1 студзеня 2017 года ў краіне было 415 чалавек, якія перакрочылі 100-гадовы рубеж. Чатыры грамадзяніна Беларусі знаходзіліся ва ўзроставай катэгорыі 110-114 гадоў.

Лідар па працягласці жыцця – Гарадзенская вобласць. Там жыве 74 асобы старэйшыя, якім за 100 гадоў. На другім месцы Віцебская вобласць (66), трэцяе месца – у Гомельскай вобласці (61). У Менску жыве 52 чалавекі, якія адзначылі свой векавы юбілей, у Магілёўскай вобласці – 46, у Берасцейскай – 45, у Менскай вобласці – 42.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў