Ідуць перамовы з Расеяй аб продажы сямі пакетаў дзяржпрадпрыемстваў


Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясніковіч прадэманстраваў журналістам спіс кампаніяў, якія Менск гатовы прапанаваць да прыватызацыі ў тым ліку і расейскім інвестарам.

Як зазначыў Мясніковіч, ідуць перамовы аб прыватызацыі пакету “Горадня-Азоту” з холдынгам “Сибур” і кампаніяй “Роснефть”, “Нафтану” – з “Лукойлом”, “Белтрансгазу” – з “Газпромам”, Мазырскага НПЗ – з “Роснефтью”, МТС – з карпарацыяй “Систэма”, МАЗу – з “Русскими машинамі” і дзяржкарпарацыяй “Ростехнологии”, “Інтэгралу” – з “Ростехнологиями”.

“Наконт усіх пазіцыящ вядуцца перамовы, яны маглі б быць больш дынамічныя”, – сказаў Мясніковіч, дадаўшы, што “Уралкалий” пакуль не сфармуляваў сваіх прапановаў наконт магчымага ўдзелу ў прыватызацыі “Беларуськалію”. “Я не ведаю, можа, яны не хочуць”, – выказаў меркаванне кіраўнік ураду РБ. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “Беларуськалій” каштуе 30 млрд долараў і будзе даражэць.

Продаж дзяржаўных актываў (на 7,5 млрд долараў цягам трох гадоў роўнымі далямі) – адна з умоваў вылучэння Беларусі крэдыту 3 млрд долараў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Між іншага, Лукашэнка ўвесь час падкрэслівае, што не будзе прадаваць актываў за бесцань. У адказ на гэта расейскі бок заяўляе, што аніхто не прымушае Менск расставацца з уласнасцю за танна.

belsat.eu

Стужка навінаў