«Салідарныя з палітычнымі вязнямі». Віктар Шэндаровіч


Віктар Шэндаровіч, знакаміты расейскі сатырык і публіцыст, да палітвязняў Беларусі: «Мы думаем пра вас, мы назіраем за вамі. Я хачу, каб вы ведалі, што Масква – гэта не толькі Пуцін і Мядзведзеў, а тысячы або хутчэй мільёны расейцаў, якім насамрэч не ўсё роўна, што адбываецца ў насамрэч братэрскай Беларусі. Ведайце, што вы не адныя, ведайце, што прыйдзе канец гэтай брыдоце. Я спадзяюся, што вельмі хутка мы з вамі ўбачымся на волі».

У межах спецыяльнай акцыі тэлебачання «Белсат» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць паказваць на тэлеканале штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25. А таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы эфіру і раніцай а 7:20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе за палітычныя погляды можна трапіць у турму. Гэтак, 19 снежня падчас мірнай дэманстрацыі арыштавалі каля 700 чалавек. 35 асобаў абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, у тым ліку экс-кандыдатаў на прэзідэнта.

belsat.eu

Стужка навінаў