«Салідарныя з палітычнымі вязнямі» - Валерыя Навадворская


Расейская праваабаронца Валерыя Навадворская: “Тыя, хто цяпер сядзіць за кратамі, яны свой доўг аддалі і маюць права звацца грамадзянамі, людзмі, патрыётамі. І гімн “Пагоня” напісаны для іх”.

У межах адмысловай акцыі “Белсату” больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць даступныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

belsat.eu

Стужка навінаў