Сяброўка Мікалая Дзядка: магчыма, яго не выпускаюць, бо ён адзіны не нагаворвае на астатніх


Моладзевы актывіст, падазраваны ў “справах нападаў”, застаецца за кратамі амаль 2 месяцы.

Толькі тры тыдні таму яму выставілі абвінавачанне: удзел у акцыі каля Генеральнага штабу ў Менску год таму, хоць затрымалі паводле падазрэння ў датычнасці да падпалу расейскай амбасады сёлета ў жніўні.

Паводле сяброўкі Мікалая Дзядка, маладзён добра падкаваны юрыдычна, таму следчыя не могуць да яго падступіцца. “Магчыма, гэта адзіны чалавек, які яшчэ там сядзіць, якога цягалі, які не нагаворвае на астатніх і на самога сябе”, – дадае яна.

Нагадаем, што ў гэтак званых справах нападаў фігуруюць 7 здарэнняў. Гэта нядаўнія інцыдэнты з “кактэйлямі Молатава” каля расейскай амбасады і турмы на вул. Акрэсціна, сёлетнія падпалы Дому прафсаюзаў і філіялу “Беларусбанку” ў Менску, напад на міліцэйскі пастарунак у Салігорску, мінулагодняя акцыя пратэсту каля Генштабу і напад на будынак КДБ у Бабруйску.

belsat.eu

Стужка навінаў