«Салідарныя з палітычнымі вязнямі» - Элізабэт Шрэтэр


Элізабэт Шрэтэр, чалец дэлегацыі для сувязяў Еўрапарламенту з Беларуссю: “Вы – змагары за свабоду, за дэмакратычныя правы – цяпер у вязніцы. Але я хачу выказаць словы падтрымання. Я думаю, што ўсе абвінавачанні, усе рашэнні судоў на гэты конт не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. І таму мы тут, у Еўрапейскім парламенце, змагаемся за тое, каб вы, палітвязні, як мага хутчэй былі вызваленыя і мелі магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця, да сваіх сем’яў. Мы не прызнаем рашэнняў суда Беларусі – і мы хочам, каб вы гэта ведалі. Мы зычым вам захоўваць свой дух, светлыя думкі ды смеласць!”

У межах адмысловай акцыі «Белсату» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць даступныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

belsat.eu

Стужка навінаў