Суды за 3 ліпеня (Абнаўляецца)


Сярод затрыманых – чатыры журналісты і аператары, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам „Белсат”: Алесь Дзянісаў, Мікола Дзятчэня, Сяргей Кавалёў, Андрэй Фралоў. Алесю Дзянісаву прысудзілі 10 дзён арышту, ён абвесціў галадоўку. Андрэй Фралоў пакараны 3 днямі арышту.

Берасце



Прысуды

Грамадскі актывіст Артур Анісамаў – 6 дзён арышту, грамадскі актывіст Аляксандр Чаркашын – 6 дзён арышту (затрыманы 1 ліпеня), грамадскі актывіст Іван Стасюк – 10 дзён арышту (затрыманы 1 ліпеня), Марына Вакульчык – штраф 10 базавых велічыняў (за ўдзел у акцыі пратэсту 29 чэрвеня).

Віцебск



Каго судзяць

7 ліпеня – Алеся Галаваня і Валерыя Раманенку. Алег Сурган чакае позвы ў суд (пратакол за дробнае хуліганства).

Прысуды

Максім Дымаў, Віталь Грыгор’еў, Аляксандар Фадзееў і Васіль Коласаў – штраф 2 базавыя велічыні.

Гомель

Каго судзяць

Васіля Такарэнку. Суд не адбыўся з прычыны яго адмовы размаўляць у судзе “на незразумелай яму расейскай мове”.

Прысуды

Праваабаронца Анатоль Паплаўны – 15 дзён арышту, Яўген Сувораў — 5 дзён арышту, Віталь Іцкоў — 3 дні арышту, Зміцер Сцепанец і Валер Хамутоўскі – 2 дні арышту, Галіна Стараселец – штраф 105 тыс. руб.,Ірына Працэнка — 105 тысяч рублёў.

Горадня

Затрыманыя

Аператары, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам „Белсат”: Мікола Дзятчэня, Андрэй Фралоў.

Каго судзяць

6 ліпеня – журналіста Міхася Карневіча.

Прысуды

Журналіст Алесь Дзянісаў – 10 дзён арышту. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага раёна. Алесь Дзянісаў абвесціў галадоўку. Журналіст Беларускай службы Польскага радыё Юры Гумянюк – 12 дзён арышту. Журналіст, актывіст неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар – 10 дзён арышту. Максім Белагубаў – штраф 30 базавых велічыняў.

Жлобін

Прысуды

Валер Рыбчанка — 15 дзён арышту, Алег Кастусёў — 15 дзён арышту.

Магілёў

Прысуды

Аліна Скрабунова – 15 дзён арышту, Ганна Ільіна – 6 дзён арышту, Іван Панцялееў – 5 дзён арышту, Андрэй Шалабодаў – 5 дзён арышту, Яраслаў Ялавы – штраф 50 базавых велічыняў.

Менск

Затрыманыя

У судзе Фрунзенскага раёну затрымалі аператара тэлеканалу “Белсат” Сяргея Кавалёва, які рыхтаваў рэпартаж аб працэсах над удзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, затрыманых падчас святкавання Дня незалежнасці. Адпушчаны.

Судзяць

Суд Кастрычніцкага раёну – 1 чалавек, Суд Партызанскага раёну – 4 чалавекі, суд Савецкага раёну – 5 чалавек, Суд Маскоўскага раёну – 16 чалавек. У суд Заводскага раёну прывезлі 14 чалавек, у суд Фрунзенскага раёну – 21.

Прысуды

Суд Савецкага раёну: Андрэй Ткачоў – 10 дзён арышту (дробнае хуліганства).

Суд Маскоўскага раёну: Антон Гліністы – 10 дзён арышту, Андрэй Галоўкін – 5 дзён арышту, Вікторыя Банадарэнка – 10 дзён арышту, Алена Дробава – 10 дзён арышту, Віталь Абарамаў – 8 дзён арышту.

Суд Фрунзенскага раёну: Германенка Алег – 10 дзён арышту, Ігнатчык Яўген – 10 дзён арышту, Патапчык Аляксей – 15 дзён арышту, Шаханаў Дзьмітры – 10 дзён арышту, Яўменчыкаў – 10 дзён арышту,Дземскі Дзяніс – штраф 25 базавых велічыняў.



Суд Партызанскага раёну:Саліковіч С.В. – 5 дзён арышту, Стэфановіч Павел – 5 дзён арышту, Татаранка Дзьмітры – 10 дзён арышту, Салодкін Юрый – 13 дзён арышту, Кашпар Вольга – штраф 20 базавых велічыняў.

Суд Кастрычніцкага раёну: Сакалоўскі Анатоль (Віцебск) – 10 дзён арышту, абвесціў галадоўку,Вараб’ёў Уладзіслаў (Салігорск) – 12 дзён арышту, Дубовік Юля – 12 дзён арышту, Нікіценка Кацярына – 5 дзён арышту,Сцепаненка Аляксандр – 5 дзён арышту. Плюта Таццяна – штраф 20 базавых велічыняў.



Суд Заводскага раёну: Казлоўскі Аляксей – 10 дзён арышту, Раманькоў Аляксандр – 10 дзён арышту.

Суд Заводскага раёну: Лобава Марына – штраф 20 базавых велічыняў.



Смалявічы




Затрыманыя


Уладзімір Чайчыц і ягоны паўтарагадовы ўнук Ян Чайчыц (Яна перадалі маці, а дзеда пакінулі пад вартаю).



Прысуды


Віктар Баўман, Ягор Драгун, Яўген Кутузаў, Яўген Саблеў, Павел Трухановіч – штраф 20 базавых велічыняў. (На хлопцаў склалі пратаколы за распіццё алкагольных напояў (арт. 17.1 КаАП РБ), адвезлі на апасведчанне, якое не пацвердзіла алкагольнага ап’янення, аднак судздзя прызнаў іх вінаватымі).

Паводле апошніх дадзеных праваабаронцаў, падчас акцыяў маўклівага пратэсту ў Дзень Незалежнасці ў Беларусі затрымана прыкладна 390 чалавек, з іх не менш як 210 у Менску, 120 – у Горадні.

Паводле інфармацыі belsat.eu, svaboda.org, spring96.org

Стужка навінаў