Наста Лойка: Эканамічная сітуацыя патрабуе вялікіх штрафаў


У менскіх судах распачаліся працэсы над удзельнікамі акцыі пратэсту 3 ліпеня. Як мінімум 140 чалавек правялі гэтую ноч у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў чаканні суда.

Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, даведацца пра дакладныя лічбы затрыманых на Акрэсціна магчымасці няма: “Тэлефон Акрэсціна не адказвае: ён або заняты, або там скідваюць. Дзяжурны па Менску таксама не дае інфармацыі, накіроўвае на Акрэсціна, але там ніхто нічога не паведамляе”.

Сённяшні дзень праваабаронцы плануюць правесці ў судах. Прагназуюць, што найбольш частым пакараннем для затрыманых стане штраф, бо, як лічыць Наста Лойка, “эканамічная сітуацыя патрабуе вялікіх штрафаў”.

belsat.eu

Стужка навінаў