Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»


Польскі рэжысёр Анджэй Вайда: “Я, немалады ўжо чалавек з багатым жыццёвым досведам, хачу вам сказаць наступнае: двойчы ў жыцці мне давялося перажыць час, якому, здавалася, ніколі не будзе канца. Спачатку нямецкая акупацыя ад 1939 да 1945 года, якой мы не спадзяваліся перажыць і якая падавалася нам бясконцаю. Тым часам аказалася, што пасля акупацыі шчаслівае новае жыццё для нас не надышло. Звязаныя з СССР, мы мусілі падпарадкавацца ўсяму, што нам навязваў Савецкі Саюз. Адначасова, і гэта надзвычай важна, шмат людзей у многіх месцах паступова пашыралі зону свабоды. І мы, кінематаграфісты, мастакі ды рабочыя, сваімі пратэстамі ў 1980 годзе ўрэшце прывялі да таго, што рэчаіснасць радыкальна змянілася і ўжо рыхтавала той цудоўны момант – я дажыў да свабоды. Можа вам не давядзецца так доўга чакаць – я нават у гэтым упэўнены”.

У межах адмысловай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Стужка навінаў