У справах нападаў з'явіліся новыя падрабязнасці


Грамадскаму актывісту Сяргею Слюсару, які знаходзіцца ў Бабруйскім ізалятары, працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 10 содняў.

У ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Праз некалькі гадзінаў Сяргея, які жыве разам з бацькамі, паднялі з ложка міліцыянты. Бацька паведаміў, што сын увесь час быў дома і нікуды не выходзіў.

Днём 17 кастрычніка аператыўнікі разам з працаўнікамі КДБ правялі ў яго дома ператрус, канфіскавалі некалькі дыскаў, вінчэстар з камп’ютара і бутэльку растваральніку, а Сяргея на 3 содняў змясцілі пад варту. 20 кастрычніка тэрмін працягнулі яшчэ на 10 дзён.

Нагадаем, што актывіста ўжо затрымлівалі 3 верасня. Яго падазравалі ўва ўдзеле ў жнівеньскім нападзе на расейскую амбасаду. 12 верасня яго адпусцілі без выстаўлення абвінавачання.

belsat.eu

Стужка навінаў