Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»


Павел Селін, расейскі журналіст: “Яны нікога не забівалі, нікога не збівалі, нічога не кралі. Але да іх ставяцца, як да самых небяспечных злачынцаў. Чаму? Бо менавіта яны – актыўнейшыя за іншых ды грамчэй за іншых заявілі: мы не хочам так жыць, мы не верым у гэтыя выбары. Мы патрабуем сапраўдных выбараў, мы не верым Лукашэнку. Таму іх прэсуюць у КДБ, а цяпер – у вязніцах. Прэсуюць жорстка. Уявіце: можа ў гэтую секунду побач з вамі, проста цяпер гэтых людзей спрабуюць зламаць маральна, а можа нават – катуюць фізічна. Трымайцеся! Праўда пераможа! Зло будзе пакаранае!”

У межах адмысловай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Стужка навінаў