Праўда пра савецкую меліярацыю беларускіх балотаў


Прэм’ера дакументальнага фільму “Зямля ў палоне” знятага для тэлеканалу “Белсат” адбылася 2 ліпеня.  Цяпер стужка, якая распавядае пра жахлівую меліярацыю беларускіх балотаў камуністамі, даступная для прагляду он-лайн і для спампоўвання на сайце тэлеканалу ў раздзеле “Дакументальныя фільмы”.

У цэнтры фільму праблемы балотаў і багнаў, якія спрадвеку займалі значную частку абшару Беларусі. Яшчэ 100 гадоў таму кожны сёмы гектар зямлі быў забалочаны. У мінуўшчыне водна-балотныя абшары займалі вялізныя плошчы і ў Заходняй Еўропе, але там іх асушылі некалькі стагоддзяў таму. У Беларусі ж меліярацыя пачалася параўнальна нядаўна. Аднак ў другой палове ХХ стагоддзя камуністычныя ўлады так захапіліся асушэннем багнішчаў дзеля пашырэння сельскагаспадарчых абшараў. Меліярацыя выклікала экалагічную катастрофу, знішчыўшы ўнікальныя балотныя экасістэмы. Апроч таго карэнным чынам радыкальна змяніўся і побыт, штодзённае жыццё беларусаў. Аўтары і удзельнікі фільму “Зямля ў палоне”, найноўшага дакументальным фільму з цыклю “Невядомая Беларусь”, ацэньваюць адмоўныя і станоўчыя бакі меліярацыі.

Анонс фільму.

Стужка навінаў