Спецназ трэніруе БРСМ


Чальцы арганізацыі будуць ахоўваць правапарадак разам з міліцыяй.

Паводле старшыні БРСМ Ігара Бузоўскага, гэта адзін з асноўных кірункаў дзейнасці арганізацыі. “Гэта хлусня, што БРСМ збірае ўзброенае войска, але нашыя людзі заўсёды ў шэрагах абароны на масавых акцыях. Наша моладзь цяпер удзельнічае ў рэспубліканскай спартакіядзе “Акадэмія мужнасці”. Мы працягваем ідэалагічную працу, каб маладыя людзі з гонарам ішлі ў войска, ішлі на працу ў міліцыю”, – адзначыў ён.

На “Акадэміі мужнасці” чальцоў БРСМ трэніруе спецназ. Спартакіяда арганізаваная пры падтрыманні Міністэрстваў унутраных справаў і адукацыі. У прэсавай службе МУС паведамілі, што “моладзь там займаецца рукапашным боем і атрымлівае майстар-класы ў самаабароне, рукапашным баі, затрыманні злачынцаў, а таксама асновах сапёрна-піратэхнічнай службы”.

Моладзевыя атрады аховы правапарадку створаныя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Іх чальцы – актывісты БРСМ: 4746 чалавек аб’яднаныя ў 201 атрад. Агульная колькасць дружыннікаў ДАІ – 387 чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў