Іран: дэманстрацыя сілы


У Іране падчас вайсковых вучэнняў прайшлі выпрабаванні 14 балістычных ракетаў зямля-зямля малой ды сярэдняй далёкасці. Прадстаўнік Рэвалюцыйнай гвардыі Ірану падкрэсліў гатовасць нанесці ўдар па Ізраілі ды іншых хаўрусніках ЗША ў выпадку нападу на Іран.

Падчас вучэнняў гвардзейцы выпусцілі 9 ракетаў “Zelzal”, дзве “Shahab-1s”, дзве “Shahab-2s” і адну “Shahab-3”. Іранскія ўлады заяўляюць, што мадыфікаваная ракета “Shahab-3” здольная знішчаць аб’екты на адлегласці 2000 км. Такім чынам, у зоне дасяжнасці могуць быць Ізраіль і амерыканскія вайсковыя базы ў Персідскай затоцы.

Раней ЗША ды Ізраіль заявілі, што не адкідаюць магчымасці вайсковага ўдару па Іране, калі дыпламатычнымі сродкамі не ўдасца спыніць распрацавання ядравай зброі ў гэтай краіне. Тым часам Тэгеран заяўляе, што іранская ядравая праграма мае выключна мірныя мэты.

belsat.eu

Стужка навінаў