Акцыя «Белсату» «Салідарныя з палітычнымі вязнямі»


Адам Міхнік, галоўны рэдактар выдання “Gazetа Wyborczа” пра палітвязняў: “Я не здзіўлюся, калі раней ці пазней (я думаю, што ўсё ж раней) іхнае месца ў вязніцах зойме Лукашэнка са сваёю бандаю”.

У межах адмысловай акцыі тэлебачання “Белсат” больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодзённа пасля галоўнага выдання “Аб’ектыву” а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы “Белсату” напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі “Белсату” могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Праглядзець усе ролікі можна тут.

belsat.eu

Стужка навінаў