Калегі загінулых у Гімалаях беларусаў збіраюць грошы на пошукі


Сувязь з двума дасведчанымі беларускімі альпіністамі Мікалаем Бандалетам і Сяргеем Белаусам знікла 8 траўня.

Яны ўзыходзілі на адну з самых недаступных у свеце вяршыняў – Тулагі (7.029 метраў), якая знаходзіцца ў Непале. Дагэтуль зрабіць гэта не здолеў ніводзін чалавек.

Што здарылася з альпіністамі, дагэтуль невядома. З 13 траўня выратавальна-пошукавыя працы праводзілі на верталёце. 15 траўня на вышыні 6.300 метраў знайшлі намёт з рэчамі альпіністаў і ланцужок іх слядоў, якія вялі на грэбень. Пошукі на зямлі не дазволіла арганізаваць кепскае надвор’е. З гэтых жа прычынаў не далі вынікаў і паўторныя вылеты самалёту.

Пошукі спынілі ў першай дэкадзе чэрвеня ў звязку з кепскім надвор’ем і неадхопам грошай. Паводле члена менскага горнага клубу “Хан-Тэнгры” Аляксея Пушкоўскага, цяпер сябры загінулых альпіністаў шукаюць грошы, каб заплаціць за праведзеныя працы, якія каштавалі 15 тыс. долараў. Звароты ў банкі і грамадскія арганізацыі не далі выніку, паколькі краіна апынулася ў крызісе. Частку выдаткаў мае кампенсаваць “Белдзяржстрах”, з якім ужо вядуцца перамрвы.

Клуб плануе арганізаваць увосень наземную пошукавую экспедыцыю, але праблема, зноў жа, у фінансавых сродках.

Дабрачынныя рахункі для збору сродкаў на пошукі альпіністаў адкрытыя ў філіяле № 503 ЗАТ “Беларусбанк” у Менску па вул. Ангарская, 40. УНП 100151342, код банку 608. У белорускіх рублях: № 000012 (транзітны рахунак № 3819382103071 — зазначаецца пры пераліку сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. В доларах ЗША: № 000095 (транзітны рахунак № 3819382106775 — зазначаецца пры пераліку сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. У еўрах: № 000006 (транзітны рахунак № 3819382106775 — зазначаецца пры пераліку сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна.

belsat.eu

Стужка навінаў