Міліцыянты хацелі спраўдзіць, ці Банцар не ўгнаў сваё аўта


Менавіта гэтым праваахоўнікі патлумачылі затрыманне ў Горадні актывіста апазіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Ігара Банцара 22 чэрвеня.

“Я разам з Аксанай Пачобут [жонкаю арыштаванага журналіста Андрэя Пачобута. – “Белсат”] накіроўваўся на Савецкую плошчу, каб прыняць удзел у акцыі. Міліцыянты спынілі машыну і заявілі, што ім трэба высветліць, ці не значыцца аўта ва ўгоне. Я ім тлумачу, што сам і з’яўляюся уласнікам машыны, па іх логіцы атрымліваецца, што я сам у сябе яе ўгнаў”, — распавёў “Белсату” рэдактар часопіса «Magazyn Polski» Ігар Банцар.

Міліцыянты ўсё адно настойлівалі на тым, што ім трэба праверыць транспартны сродак, а таксама высветліць, ці не праходзіць Ігар Банцар па якой крымінальнай справе. У выніку журналіста і жонку Андрэя Пачобута пратрымалі ў аддзяленні пакуль на плошчы Савецкай не скончылася маўклівая акцыя пратэсту.

22 чэрвеня ў штотыднёвай акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» на Савецкую плошчу ў Гародні выйшла паўтары тысячы чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў