Чарговыя сімвалічныя санкцыі?


Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, аператар рэспубліканскай латарэі «Спорт-пары» ды інвестыцыйная фірма «БТ Тэлекамунікацыі» – гэта не тыя кампаніі, супраць якіх накіроўваюць эканамічныя санкцыі.

Што датычыць экспарцёра ўзбраення «Белтэхэкспарту», то яго прадукцыя накіроўвалася перадусім у краіны трэцяга свету, а не ў Еўропу.

Эканаміст лічыць, што гэта сімвалічныя санкцыі, якія нагадваюць беларускаму рэжыму, што Еўразвяз пільна сочыць за падзеямі ў краіне.

«Такія санкцыі сведчаць пра тое, што Еўразвяз баіцца замоцна націснуць на Беларусь, якая цяпер пад рэйдарскай атакаю расейскіх алігархаў, таму і дзее вельмі асцярожна. Відавочна, што Еўразвяз вядзе нейкую сваю гульню ў адносінах да Беларусі, бо калі б пазіцыі Расеі ды Еўропы супадалі, то санкцыі былі б уведзеныя ўсімі разам, хутка і жорстка», – упэўнены эканаміст.

Рада міністраў ЕЗ дамовілася замарозіць рахункі трох кампаніяў, падкантрольных Аляксандру Лукашэнку, і дадаць некалькіх беларускіх бізнесоўцаў і чыноўнікаў у спіс неўязных у Еўразвяз. Пакуль не называюцца ні імёны новых неўязных, ні назвы кампаніяў, што трапілі пад санкцыі. Тым не менш, на днях інтэрнэт-выданне «EUobserver» паведаміла са спасылкаю на надзейныя крыніцы ў Бруселі, што гаворка ідзе пра тры кампаніі, звязаныя з прадпрымальнікам Уладзімірам Пефціевым. Гэта аператар рэспубліканскай латарэі «Спорт-пары», інвестыцыйная фірма «БТ Тэлекамунікацыі» ды экспарцёр ўзбраення «Белтэхэкспарт».

belsat.eu

Стужка навінаў