У Баранавічах ліквідавалі ўчастак, дзе на мясцовых выбарах перамог апазіцыянер


Кіраўнік камісіі заявіў тады, што на ягоным участку сумленнем не гандлююць.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Выбарчы ўчастак № 34 месціўся ў памяшканні будаўнічага ўпраўлення “83 УКП” на вул. 50 гадоў ВЛКСМ. Баранавіцкі гарвыканкам перанес яго ў гімназію № 2 на вул. Зоі Касмадзям’янскай.

Падчас выбараў у мясцовыя Саветы 25 красавіка 2010 г. на ім перамог кандыдат ад партыі “Справядлівы свет” Аляксандр Галькевіч. Ягоным супернікам быў галоўны рэдактар афіцыйнай мясцовай газеты “Наш край” Міхаіл Шубіч.

Кіраўнік ААТ “83 УКП” Уладзімір Кунік, які быў старшынём участковай камісіі, пасля падліку галасоў заявіў: “На гэтым участку сумленнем не гандлююць. Ніхто і ніколі”. На будучых прэзідэнцкіх выбарах узначальваць участковую камісію ён не будзе.

belsat.eu

Стужка навінаў