Судзяць Пачобута. Дзень другі (абноўлена)


Пракурор зачытаў удакладненае абвінавачанне Пачобута. Артыкулы, паводле якіх судзяць журналіста, засталіся ранейшыя. Працэс працягнецца 23 чэрвеня.

Каля будынку суда сёння сабраліся салідарныя з журналістам калегі, сябры і паплечнікі, а таксама жонка і дачка Андрэя Пачобута. У суд іх так і не пусцілі.

Карэспандэнту выдання “Gazeta Wyborcza” выставілі абвінавачанне паводле двух крымінальных артыкулаў: “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і “Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Падставаю для абвінавачання сталіся публікацыі журналіста на старонцы “Беларускі партызан”, у выданні “Gazeta Wyborcza” і ягоным блогу. Менавіта гэтыя матэрыялы нібыта абразілі прэзідэнта Беларусі.

На папярэднім паседжанні 14 чэрвеня суддзя Віталь Ляцко адхіліў усе хадайніцтвы абароны і самога падсуднага. Ляцко не пагадзіўся выклікаць у суд галоўнага пацярпелага – Аляксандра Лукашэнку, не задаволіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе яшчэ аднаго адваката з Літвы, забараніў весці відэазапіс працэсу.

“Сітуацыя напружылася да такой ступені, што заявілі адвод суддзі. Аднак і гэтага хадайніцтва суд не задаволіў”, – распавёў адвакат у першы дзень працэсу.

belsat.eu

Стужка навінаў