Кастрычніцкая плошча заблакаваная (дадалося відэа)


Спецназ не пускае людзей, што хочуць прайсці на Кастрычніцкую плошчу альбо на плошчу Свабоды.

Працаўнік міліцыі ў сіняй камізэльцы з надпісам “Інфармацыйная група” праз гукаўзмацняльнік заклікае людзей не затрымлівацца ля пешаходнага пераходу з боку ўніверсаму “Цэнтральны”. Паводле яго, на пляцы маюць адбыцца “падрыхтоўчыя мерапрыемствы да параду”.

Выхад са станцыі метро “Кастрычніцкая” ў бок Кастрычніцкай плошчы таксама перакрыты, цягнікі на гэтай станцыі не спыняюцца. Тым часам у сацыяльных сетках заклікаюць прыходзіць на плошчу Свабоды, але яе таксама заблакавалі. Каля міліцыйнага ачаплення сабралася не менш як сто чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў