Яўген Прэйгерман: Лукашэнку лепш быць у становішчы манарха


Эканамічны аглядальнік Яўген Прэйгерман адзначыў, што ў краіне цяпер назіраецца сістэмны крызіс: «Цягнуць за адну праблему, а выстрэльвае іншая».

«Сістэмны крызіс патрабуе сістэмных рэформаў. Але ўлады не ведаюць, як гэта рабіць. Яны баяцца гэта рабіць […]. Сістэмныя рэформы, – кажа Яўген Прэйгерман, – гэта ў эканамічнай і палітычнай навуках называецца святая трыяда. Гэта мікраэканамічная лібералізацыя, макраэканамічная стабілізацыя і прыватызацыя».

Усе гэтыя захады трэба праводзіць паслядоўна, а ў нашай краіне, паводле эксперта, «некалькі месяцаў адсутнічае эканамічная палітыка як з’ява».

Паводле Яўгена Прэйгермана, адзінае выйсце з эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, – адмова Аляксандра Лукашэнкі ад ўмяшання ў эканамічныя працэсы: эканомікаю будзе займацца ўрад. «Аляксандр Лукашэнка можа перайсці ў стан Елізаветы II, такой брытанскай каралевы. У стан манарха, які ні да чаго не мае дачынення, а проста ёсць сімвалам нацыі. Гэта адзіны шлях правесці сёння рынкавыя рэформы. Больш няма», – упэўнены Прэйгерман.

belsat.eu

Стужка навінаў