«Аб'ём імпартнага піва ў краіне непрыстойна вялікі»


На меркаванне выканаўчага дырэктара Гільдыі півавараў Уладзіміра Скрабцова, «у айчыннай броварнай галіне зроблена вялізарная праца па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі».

Але ўсё ж такі імпартнае піва «займае непрыстойна вялікую долю на рынку Беларусі», мяркуе дырэктар рэкламнага агенцтва «Starcom Mediavest Group» Пётр Папялушка.

Ён дадае, што такой долі (20–30 %) няма ў ніводнай суседняй краіне. Акрамя гэтага, развіццё галіны стрымліваецца ў тым ліку і непаслядоўнымі дзеяннямі заканадаўцаў. Паводле зменаў у законе «Аб рэкламе», рэклама пеннага напою будзе дазволеная пасля 22.00.

«Любое абмежаванне ў вобласці рэкламы і маркетынгу звужае інструменты для спаборніцтва», – кажа рэкламіст.

belsat.eu

Стужка навінаў