Кнігу «Папулярная музыка з Вітулы» спрэзентавалі ў Менску


Раман шведскага пісьменніка Мікаэля Ніемі ўпершыню надрукавалі ў Швецыі ў 2000 г. накладам усяго 4000 асобнікаў. Для самога пісьменніка было нечаканасцю, што ягоная кніга стала бэстсэлерам. Толькі ў Швецыі агульны наклад “Папулярнай музыкі з Вітулы” сягнуў амаль мільёну асобнікаў.

Кнігу пераклалі на 25 моваў. Аўтар падкрэслівае, што ў адрозненне ад прынятай практыкі, калі кнігі на шведскай мове перакладаюцца на англійскую, а потым на іншыя мовы, пераклад гэтай кнігі ажыццяўляўся наўпрост са шведскай на беларускую.

Чытач трапляе ў 1960-я–1970-я гг., у малы паўночны гарадок Паяла на мяжы Швецыі ды Фінляндыі. Дарогі асфальтуюцца, сямейнае земляробства адмірае, у жыццё ўрываецца рок-н-рол. Аднак старэйшае пакаленне супраціўляецца ўсім новаўвядзенням, адцягваючы ўваход сваёй мясцовасці ў сучаснасць. Галоўныя героі раману – Мацці ды ягоны сябар Нііла – мараць зусім пра іншае жыццё, пра тое жыццё, якое магчымае толькі за межамі іхнай роднай Паялы.

belsat.eu

Стужка навінаў