Беларусь змяняе Канцэпцыю дзяржаўнай бяспекі з прычыны інфармацыйных войнаў


Аляксандр Лукашэнка даручыў цягам двух тыдняў дапрацаваць новую рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

“Нам трэба разабрацца з інфармацыйнымі пагрозамі”, – зазначыў кіраўнік Беларусі. Абмяркоўваючы новую канцэпцыю, ён акцэнтаваў увагу на змене геапалітычнай рэальнасці.

“Сістэма міжнародных адносінаў, якая склалася з часоў заканчэння Другой сусветнай і халоднай войнаў, адыходзіць у мінулае, – заявіў Лукашэнка. – Сучасныя тэхналогіі ўздзеяння на масавую свядомасць часам маюць больш разбуральны эфект, чым ужыванне традыцыйнай зброі”.

Паводле палітолага Дзяніса Мельянцова, у новы праект уключаць артыкулы, якія дазволяць кантраляваць інтэрнэт, а таксама перакрыць любую нявыгадную інфармацыю: “Ужо цяпер пры КДБ існуе спецыяльны аддзел, які працуе з так званаю кіберзлачыннасцю. Цяпер яны прапішуць усё ў новай канцэпцыі, каб вывесці гэтую працу на легальныя рэйкі, каб іхняе “супрацьдзеянне” выглядала цалкам законна. Апроч таго, перакананы, што ў новым законе адаб’юцца і сённяшнія інфармацыйныя войны з боку расейскіх медыяў”.

Папярэдняя рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі была прынятая ў 2001 г.

belsat.eu

Стужка навінаў