Карбалевіч: Іншых варыянтаў Беларусь не мае...


Расея хоча скарыстацца беларускай сітуацыяй, каб „узмацніць свой уплыў, свой кантроль над Беларуссю”, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

Ён адзначыў, што скарыстаўшыся цяжкім становішчам Беларусі, Расея імкнецца „устанавіць кантроль над вядучымі беларускімі прадпрыемствамі, а там дзе есць кантроль над эканомікай там есць і іншы уплыў тым ліку палітычны уплыў”.

Расея вельмі холадна адказала Беларусі на просьбу аб крэдыце, таму, казаць, што яна моцна дапамагае Беларусі, нельга.

Палітолаг адзначыў, што грошай, якія вылучыў антыкразісны фонд ЕўрАзЭС, вельмі мала – „гэтага хопіць Беларусі, толькі каб падтрымліваць курс рубля дзесьці 1,5 месяцы”.

Больш таго, крэдыт прадугледжвае прыватызацыю беларускай уласнасці. „За тры гады на 7,5 мільярдаў даляраў павінна Беларусь прыватызаваць, і, зразумела, прадаць у першую чаргу расейскім кампаніям”, – кажа Карбалевіч. Але асаблівых варыянтаў для Беларусі, з-за яе цяжкага становішча, няма.

Нагадем, што Беларусь прасіла 5 млрд долараў: 2 млрд – з расейскага бюджэту і 3 млрд – з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Расея адмовілася даваць грошы Беларусі з свайго бюджэту. Антыкрызісны фонд 1,2 млрд. У выніку Беларусь звярнулася да Міжнароднага валютнага фонду.

belsat.eu

Стужка навінаў