Норма продажу – 25 літраў


“Беларуснафта” ўводзіць абмежаванні на продаж паліва на АЗС.

Найбуйнейшы дзяржаўны аператар сеткі бензастанцыяў “Беларуснафта” ўвёў 3 чэрвеня абмежаванні на набыццё бензіну і дызельнага паліва за гатоўку. Паводле папярэдняй інфармацыі, адпаведны ліст кіраўніцтва “Беларуснафты” накіравала на адрас філіялаў кампаніі.

У лісце даручаецца ўвесці з 3 чэрвеня абмежаванне на продаж нафтапрадуктаў за гатоўку у беларускіх рублях на ўсіх бензастанцыях: для легкавых аўтамабіляў – 25 л, для велікагрузных – 100 л. Як тлумачыцца ў лісце, рашэнне паўстала ў сувязі з надта малым аб’ёмам нафтапрадуктаў на складах захоўвання і ажыятажным попытам з боку насельніцтва.

“Беларуснафце”, якая ўваходзіць у структуру канцэрну “Белнафтахім”, належыць 484 бензастанцыі, праз якія на беларускім рынку рэалізоўваецца каля 75 % аўтамабільнага паліва.

belsat.eu

Стужка навінаў