32 затрыманых у Беларусі вагнераўца вярнуліся ў Расею


Затрыманне вагнэраўцаў. Скрын эфіру ОНТ

32 грамадзяніна Расеі, затрыманыя ў Беларусі напрыканцы ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, вярнуліся ў Расею. Пра гэта паведаміла Генпракуратура Расеі. Яшчэ адная асоба таксама мае беларускі пашпарт, і яна вырашыла застацца ў Беларусі.

У Генпракуратуры падкрэслілі, што «перадача асобаў адбылася ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства Расеі і Беларусі». Рашэнне было прынята пасля хадайніцтва генпракурора Расеі Ігара Краснова.

«Інтэрфакс» са спасылкай на сваю крыніцу сцвярджае, што крымінальны або іншы працэсуальны пераслед расейцам, якія вярнуліся, не пагражае. Цяпер яны раз’язджаюцца па дамах.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

Паводле версіі ўкраінскіх праваахоўнікаў, 28 «вагнераўцаў» ваявалі на баку акупацыйных адміністрацый «ЛНР» і «ДНР». Дзевяць з іх — грамадзяне Украіны. Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева завочна узяў ўсіх падазраваных пад варту на два месяцы. Раней магчымую экстрадыцыю баевікоў абмеркавалі па тэлефоне прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

29 ліпеня КДБ Беларусі і АМАП затрымалі 33 чалавекі, у асноўным грамадзянаў Расеі, якіх падазраюць у дачыненні да ЧВК Вагнер. Беларускія праваахоўнікі сцвярджалі, што яны прыбылі ў краіну для дэстабілізацыі сітуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У Маскве заявілі, што віна затрыманых расейцаў нічым не даказаная. «Вагнераўцы» ў сваіх паказаньнях распавядалі розныя версіі, чаму яны прыехалі ў Беларусь. Адныя казалі, што па розных прычынах ехалі ў Стамбул транзітам праз Менск, другія тлумачылі, што ехалі ў Лацінскую Амерыку.

belsat.eu

Стужка навінаў