32 польскія дыпламаты пакідаюць Беларусь, пачаліся праблемы з атрыманнем візаў


Да 9 кастрычніка 32 польскія дыпламаты павінныя пакінуць Беларусь. Візавыя цэнтры Польшчы і Літвы не прымаюць дакументы на візы.

Дыпламатычныя крыніцы паведамляюць, што Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэнне выканаць патрабаванні афіцыйнага Менску, піша Gazeta Wyborcza.

Беларускі бок настойвае, каб Польшча скараціла колькасць дыпламатаў у Беларусі з 50 да 18 асобаў, а Літва – з 25 да 14, МЗС Беларусі называе палітыку Варшавы і Вільні «дэструктыўнай у бягучай сітуацыі».

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Фота: mfa.gov.by

Вынікам дыпламатычнага канфлікту, які быў ініцыяваны афіцыйным Менска стала тое, што ад раніцы 8 кастрычніка з’явілася інфармацыя аб немагчымасці падаць дакументы на атрыманне польскай ці літоўскай візаў.

Кансулят Польшчы ў Горадні часова прыпыняе сваю працу. Ад 7 кастрычніка патрапіць туды можна будзе толькі па вельмі пільных справах.

Абвестка на ўваходзе ў Генконсульства Польшчы ў Горадні.
Фота: «Белсат»

Першапачаткова Вільня і Варшава абвясцілі аб сумесных дзеяннях у пытанні дыпламатычнага канфлікту з Менскам. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што не мае намеру нават абмяркоўваць з беларускім бокам пытанне скарачэння колькасці персаналу. У рэшце рэшт, Варшава вырашыла задаволіць патрабаванні беларускага Міністэрства замежных спраў.

Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza, польскае Міністэрства замежных спраў не мае намеру прымаць якія-небудзь меры супраць беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у Польшчы.

На знак салідарнасці з дыпламатычнымі місіямі Польшчы і Літвы з Беларусі былі адкліканыя для кансультацыяў амбасадары Нямеччыны, Латвіі і Эстоніі.

Славаччына таксама плануе адклікаць свайго амбасадара з Беларусі на знак салідарнасці з Літвою і Польшчаю. Пра гэта ў часе сустрэчы са Святланаю Ціханоўскай у Браціславе паведаміў міністр замежных спраў Славаччыны.

Абноўлена
Еўразвяз адклікае частку амбасадараў з Беларусі
2020.10.06 11:31

AA belsat.eu

Стужка навінаў